ІНФАРМАЦЫЙНЫ СЭРВІС ДЛЯ ФІЗІЧНЫХ АСОБ «АСАБІСТЫЯ Кабінет АРІП»
Администратор2020-01-06T14:37:34+03:00Выбары!
Администратор2019-11-11T13:57:46+03:00
5 жніўня, Мінск / Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Указамі прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8 кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і забяспечыць выкананне іншых аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі.
У сваю чаргу дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Савету Міністраў даручана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне абодвух выбараў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні.
Указы ўступаюць у сілу з дня іх афіцыйнага апублікавання.
Спісы жадаючых падключыцца да сістэмы водазабеспячэння
Администратор2019-10-31T11:25:56+03:00ЯК ПРАЙСЦІ ПЕРАПІС ПА ІНТЭРНЭТУ
Администратор2019-10-14T16:40:47+03:00Перапіс насельніцтва
Администратор2019-10-14T16:39:38+03:00Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года

Інфармацыя аб Адзіным дне бяспекі.
Администратор2019-10-14T16:36:48+03:00Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі» З 1 па 10 верасня 2019 года ў рэспубліцы праводзіцца акцыя «Адзіны дзень бяспекі». 
Яе мэта-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. У ходзе акцыі будуць праводзіцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першаснай дапамогі і іншыя мерапрыемствы. У рамках адзінага дня бяспекі 4 верасня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праводзіць Тэматычны дзень - "Дзень аховы працы". У гэты дзень на сайце Міністэрства адбудзецца анлайн-канферэнцыя па пытаннях аховы працы і вытворчага траўматызму. У арганізацыях рэспублікі пройдуць тэматычныя мерапрыемствы па папярэджанні вытворчага траўматызму. У перыяд правядзення "адзінага дня бяспекі" работнікі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правядуць сустрэчы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі з мэтай растлумачэння палажэнняў заканадаўства па пытаннях аховы працы непаўналетніх. Супрацоўнікамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай абароны насельніцтва арганізуюцца мерапрыемствы па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці сярод адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.

