Главная
20 | 09 | 2019
Кобринрайводоканал
Наши услуги
Голосование
1. Из каких источников Вы обычно получаете информацию об услугах, оказываемых службами ЖКХ ?
 
2. С какими вопросами Вы обратились в организацию ЖКХ ?
 
3. Что вас не удовлетворило при использовании Вашего обращения службой ЖКХ ?
 
4. Что вас удовлетворило при использовании Вашего обращения службой ЖКХ ?
 
5. Достаточно ли Вы информированы о предоставляемых ЖКХ услугах, о порядке и условиях их оказания
 
6. Оценка работы организации ЖКХ за последний год
 
электронные обращения юр лиц на беларуском языке PDF Печать E-mail

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ  ВЕДАМА ЗАЯЎНІКАЎ

 

НА РУСКАЙ МОВЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З (далей – Закон), (са змяненнямі і дапаўненнямі, актуальны з 23 студзеня 2016 г.) электронныя звароты падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных  артыкулам 25  «Разгляд электронных зваротаў» Закона.

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца  да электронных зваротаў, вызначаны пунктам 1, абзацамі  другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі  другім-пятым  пункта 3 артыкула 12 Закона (размешчаны ніжэй).

Пры незахаванні ўстаноўленых патрабаванняў, Ваш  электронны зварот можа быць пакінуты  без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона.

У выпадку, калі Вы хочаце  атрымаць пісьмовы адказ на свой электронны зварот на папяровым носьбіце на Ваш паштовы адрас, Вы павінны паведаміць аб гэтым у сваім электронным звароце.

У выпадку, калі   паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (болей дзесяці зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа   або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

У адпаведнасці  з артыкулам 7 Закона  Вы маеце права:
адклікаць свой электронны зварот  да разгляду яго па сутнасці   шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме такім самым спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У адпаведнасці  з артыкулам 20 Закона  Вы маеце права:
абскардзіць ва ўстаноўленым парадку ў вышэйстаячую арганізацыю адказ на Ваш  зварот або  рашэнне   пакінуць  зварот без разгляду  па сутнасці. Адказ арганізацыі  на зварот або рашэнне пакінуць зварот без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю  можа быць абскарджаны Вамі  ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Для накіравання Вашага электроннага звароту Вам трэба  запоўніць наступную форму. Усе палі  формы з'яўляюцца  абавязковымі для запаўнення.

Для запаўнення формы электроннага звароту націсніце ЗАПОУНИЦЬ ФОРМУ.


 
Горячая линия

Тел.: 2-18-66

понедельник - пятница
с 8.00 до 17.00,
обед с 12.00 до 13.00

Погода в Кобрине

 
pogoda.by