12 верасня-абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2020” у аграгарадку Дзівін!

Паважаныя кабрынчане!
9 жніўня 2020 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! Запрашаем прыняць удзел у галасаванні з 8.00 да 20.00 гадзін на ўчастку для галасавання. Калі вы не будзеце мець магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў, паведамляем, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, Вы маеце права прагаласаваць датэрмінова з 4 па 8 жніўня бягучага года ўключна з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін у памяшканні ўчастковай камісіі. Для галасавання Вам неабходна мець пашпарт.Кобрынская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Паважаныя кобрынцы!
Прыміце шчырыя віншаванні З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня-знакавая дата ў гісторыі Беларусі, сімвал адзінства, справядлівасці, нацыянальнага адраджэння, стойкасці і непакорнасці нашага народа. Дзень Рэспублікі аб'ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу гісторыі нашай краіны. Вялікая Айчынная вайна прынесла ў кожную беларускую сям'ю гора, пакуты і боль страт. Мы выказваем словы шчырай падзякі старэйшаму пакаленню-ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны за Вялікую Перамогу і вялікі подзвіг, за мір і святую любоў да Радзімы. Сучаснае пакаленне беларусаў паважае сваю шматвяковую гісторыю, шануе багатыя нацыянальныя традыцыі, імкнецца быць годнымі памяці пераможцаў, прымнажае перадавы вопыт і будуе планы на будучыню. Мы павінны захаваць і перадаць нашым нашчадкам суверэнную, моцную, бяспечную краіну. Жадаем усім кобринчанам здароўя і аптымізму, невычэрпнай энергіі, шчасця і мірнага неба над галавой! Хай у кожнай сям'і будзе дабрабыт і дастатак! Росквіту нашай роднай Беларусі! З святам усіх! З Днём Рэспублікі!Да ведама жыхароў Кобрынскага раёна!
2 ліпеня 2020 г. з 10.00 да 12.00 памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Брэсцкай вобласці Маркевіч Анатоль Мечыслававіч будзе праводзіць "прамую тэлефонную лінію" для жыхароў Кобрынскага раёна. Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне: (8 01642) 2 19 00.