Электронныя звароты грамадзян

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ЗВЕСТКІ ЗАЯЎНІКАЎ

З 2 студзеня 2023 г. уступаюць у сілу змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Закон ад 18.07.2011 № 300-3 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

У сувязі з гэтым зменіцца парадак падачы электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных у дзяржаўныя органы. Электронныя звароты будуць падавацца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароту.

Доступ да сістэмы, а таксама выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў будзе бясплатны для наведвальнікаў.